КАЛЯДНЫ ВЕЧАРОК
10 студзеня 2018 года вучні Алекшыцкага класа Эйсмантаўсага філіяла са сваімі бацькамі сабраліся на калядны вечарок, падчас якога адбыліся казачныя ператварэнні: настаўнікаў – у казачных герояў Зіму-забаўляльніцу, Бабусю-казачніцу, беларускага Бога зімы Зюзю, Казу-дзеразу, а вучняў – у сапраўдных артыстаў.
Бабуся-казачніца распавядала пра калядныя традыцыі, а Зіма-забаўляльніца уладкавала дзеля дзяцей і дарослых выпрабаванні, праз якія яны прайшлі разам з Зюзяй пры дапамозе Казы-дзеразы. У час выконвання заданняў вучні прадэмантстравалі свае ўменні ў гульні на фартэпіяна, баяне, акардэоне, спевах. Была арганізавана таксама выстава творчых работ юных мастакоў.
Вынікам усяго дзеяння стала пасведчанне ў першакласнікі – іх у гэтым годзе ў Алекшыцкам класе аж 16 чалавек: 6 музыкантаў, 10 мастакоў! – а наградай за выкананне выпрабаванняў – святочная дыскатэка, дзе дзеці разам з дарослымі танчылі, удзельнічалі у конкурсах і калядных забавах.