КОНЦЕРТ К 75-ЛЕТИЮ ОБРАЗОВАНИЯ ГРОДНЕНСКОЙ ОБЛАСТИ
30 красавiка 2019 года ў канцэртнай зале дзяржаўнай установы адукацыі «Бераставiцкая дзіцячая школа мастацтваў» прайшоў канцэрт, прысвечаны 75-годдзю утварэння Гродзенскай вобласцi, - юбiлей, якi адбудзецца у вераснi бягучага года.
У святочным канцэрце, прысвечаным гэтай падзеi, прынялi ўдзел настаўнiкi i вучнi школы, калектыў вычняў харэаграфiчнага класа, а таксама ўзорныя калектывы: хоры «Манжэрок» i «Кампанэлi», эстрадна-iнструментальны ансамбль «Tutti». Пад час канцэрта гучалi кампазiцыi сучасных беларускiх аўтараў, выканыя на баяне, акардэоне, фартэпiана, домры, тубе, скрыпцы i цымбалах. Незабыўныя эмоцыi падарылі слухачам вакальныя творы. У час канцэрта вядучая прыпомніла гicтарычныя падзеi стварэння i развiцця Гродзенскай вобласцi, а вершы беларускiх аўтараў разбудзілі ў гледачах пачуццё патрыятызму і гонару за нашу краіну.
У фае школы была арганізавана выстава творчых работ навучэнцаў мастацкага аддзялення, прысвечаная 75-годдзю заснавання Гродзенскай вобласці.