Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

ПЕРААТЭСТАЦЫЯ КАЛЕКТЫВАЎ

Дата: 26 мая 2017 в 22:13, Обновлено 2 июня 2017 в 17:12
457 просмотров

ПАЦВЕРДЗІЛІ  ЗВАННІ  НАРОДНЫХ  І  УЗОРНЫХ

26 мая 2017 года  адбыўся атэстацыйны агляд народных і ўзорных калектываў дзяржаўнай установы адукацыі “Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў”.

Згодна з Палажэннем аб народным (узорным) непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці ў Рэспубліцы Беларусь падобныя атэстацыі праводзяцца кожныя тры гады. Калектывы, якія маюць званні народных і ўзорных, павінны весці пастаянную творчую дзейнасць, прымаць актыўны ўдзел у культурным жыцці свайго рэгіёну, выступаць з канцэртнымі праграмамі на раённых і абласных пляцоўках, валодаць самабытнасцю, арыгінальнасцю, выконваць і папулярызаваць творы айчыннага і сусветнага мастацтва на высокім узроўні выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры.

Свае званні абаранялі узорны эстрадна- інструментальны ансамбль “Tutti" (кіраўнік Вадзім Антоненка), узорныя хоры «Кампанэллі» (хормайстар Таццяна Кулік, канцэртмайстар Галіна Карпенка) і “Манжэрок” (хормайстар Ірына Серабракова, канцэртмайстар Галіна Архіпава), народны жаночы вакальны ансамбль “Канцона” настаўнікаў Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў (хормайстар Таццяна Кулік, канцэртмайстар Галіна Архіпава).

Свае званні калектывы пацвярджалі ў форме заранёў падрыхтаваных канцэртных праграм. Ацэньвала выступленні  кампетэнтная камісія, у складзе намесніка дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Таццяны Грыгаран, вядучага спецыяліста па тэатральнаму жанру Аліцыі Рабцавай і метадыста па этнаграфіі і фальклору Андрэя Петрука.

Увазе камісіі былі прадстаўлены таксама прэзентацыі, куды ў абавязковым парадку была ўключана інфармацыя аб творчай дзейнасці калектываў за апошнія тры гады, звесткі пра спецыялістаў і ўдзельнікаў, копіі артыкулаў у СМІ, дыпломаў конкурсаў і фестываляў, фота- і відэаматэрыялы і г.д.

У выніку атэстацыйнага агляду ўсе нашы калектывы паспяхова пацвердзілі свае званні. Члены камісіі адзначылі высокі ўзровень іх выканальніцкага майстэрства, арыгінальнасць рэпертуару, захопленасць справай.

Святлана Ганчарова, фота аўтара

   

   

  

   

   

   

   

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.